ФОРУМ ГОДНАГА ДАЎГАЛЕЦЦЯ
1-2 кастрычніка 2019, Мінск
ФОРУМ
ГОДНАГА
ДАЎГАЛЕЦЦЯ
1-2 кастрычніка 2019, Мінск
Форум годнага даўгалецця прайшоў у Мінску 1-2 кастрычніка'2019 і сабраў больш за 250 ўдзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі і шэрагу іншых краін.

На форуме былі прэзентаваныя міжнародны досвед дзейнасці па забеспячэнні годнага даўгалецця, а таксама асноўныя палажэнні Нацыянальнай стратэгіі "Годнае даўгалецце - 2030".

Як гаворыцца ў праекце Стратэгіі, распрацоўка гэтага дакумента выклікана паскарэннем працэсаў дэмаграфічнага старэння насельніцтва, ўзнікненнем новых патрэбаў і магчымасцяў старэючага грамадства, а таксама неабходнасцю стварэння ўмоваў для рэалізацыі патэнцыялу сталых грамадзян краіны.

Таксама ўдзельнікі Форума пазнаёміліся з вынікамі даследаванняў, прысвечаных патрэбам сталых людзей, а таксама вобразу сталага чалавека ў грамадстве.

Даведка: На пачатак 2019 года колькасць сталых людзей (ва ўзросце 60 год і больш) складала амаль 23% ад агульнай колькасці насельніцтва.
На пачатак 2019 года колькасць сталых людзей (ва ўзросце 60 год і больш) складала амаль 23% ад агульнай колькасці насельніцтва
Форум годнага даўгалецця прайшоў у Мінску 1-2 кастрычніка'2019 і сабраў больш за 250 ўдзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі і шэрагу іншых краін.

На форуме былі прэзентаваныя міжнародны досвед дзейнасці па забеспячэнні годнага даўгалецця, а таксама асноўныя палажэнні Нацыянальнай стратэгіі "Годнае даўгалецце - 2030".

Як гаворыцца ў праекце Стратэгіі, распрацоўка гэтага дакумента выклікана паскарэннем працэсаў дэмаграфічнага старэння насельніцтва, ўзнікненнем новых патрэбаў і магчымасцяў старэючага грамадства, а таксама неабходнасцю стварэння ўмоваў для рэалізацыі патэнцыялу сталых грамадзян краіны.

Таксама ўдзельнікі Форума пазнаёміліся з вынікамі даследаванняў, прысвечаных патрэбам сталых людзей, а таксама вобразу сталага чалавека ў грамадстве.
Лепшы міжнародны досвед
На форуме быў прэзентаваны міжнародны досвед дзейнасці па забеспячэнні годнага даўгалецця
Больш за 250
ўдзельнікаў
У Форуме годнага даўгалецця ўзялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Германіі, Аўстрыі, Расіі, Казахстану, Украіны, Ізраіля і Швецыі
Самая свежая
інфармацыя
Былі прэзентаваныя асноўныя палажэнні Нацыянальнай стратэгіі "Годнае даўгалецце - 2030"
«Абмеркаваць ключавыя дзеянні, якія дапамогуць беларусам жыць і старэць годна, палепшыць супрацу паміж дзяржаўнымі, грамадскімі, акадэмічнымі, камерцыйнымі арганізацыямі, якія дбаюць пра якасць жыцця людзей розных пакаленняў, пра дыялог паміж пакаленнямі - менавіта гэта з'яўляецца галоўнымі мэтамі Форума.

Сталыя беларусы маюць патрэбу не толькі ў добрай пенсіі ды даступнай медыцыне. Многім з тых, каму сёння 55+, даводзіцца змагацца з пачуццём адзіноты (з-за страты блізкіх, ад'езду дзяцей, разрыву кантактаў з былымі калегамі па працы), з гвалтам з боку блізкага атачэння, стэрэатыпным успрыняццём старасці з боку грамадства. Вялікая колькасць сталых людзей хацела б развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучаным грамадстве ўменні, быць запатрабаванымі іншымі людзьмі, але магчымасцей для гэтага ў краіне ўсё яшчэ недастаткова»

Вітаўт Руднік
каардынатар Кааліцыі "За годнае даўгалецце"

каардынатар Кааліцыі
"За годнае даўгалецце"
Як гэта было. Відэа:
Music: bensound.com
Пра нас пішуць:
Арганізатарам форума стала Кааліцыя "За годнае даўгалецце", створаная ў лістападзе 2018 года. У яе склад увайшлі прадстаўнікі 8 некамерцыйных арганізацый, трох універсітэтаў трэцяга веку, а таксама шэраг экспертаў, якія займаюцца рознымі накірункамі працы па паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей і забеспячэння роўных магчымасцяў для людзей усіх узростаў.

Сябры кааліцыі бралі актыўны ўдзел у распрацоўцы Нацыянальнай стратэгіі "Годнае даўгалецце 2030", арганізавалі ў чэрвені бягучага года першую беларускую Акадэмію Лідэраў Залатога Веку, зараз ствараюць інтэрактыўную мапу арганізацый, якія працуюць на карысць сталых людзей.

Падрабязней пра Кааліцыю можна даведацца тут.